Главная

Школьный сайт государственного учреждения образования "Козелужская средняя школа". Новости, события, работа учреждения.

У перыяд канікул, у чарговы раз, у госці да выратавальнікаў прыйшлі навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі гораду и раёну. Хлопцы і дзяўчынкі пазнаёміліся з работай выратавальнікаў, з тэхнікай, якая знаходзіцца на ўзбраенні ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. 

Выратавальнікі яшчэ раз расказалі дзецям пра тое, як правесці час бяспечна, а таксама, нагадалі аб асноўных правілах паводзін дома і ў школе. Навучэнцы распавялі выратавальнікам аб тым, як правільна выклікаць на дапомогу, і як дзейнічаць у тым выпадку, калі загарэўся тэлевізар ці прапала ў доме электрычнасць. Для замацавання карыснай інфармацыі з навучэнцамі праведзены віктарыны і конкурсы па бяспецы жыццядзейнасці. 

Пасля завяршэння сустрэчы ніхто з падрастаючага пакалення не застаўся без падарунка, усе атрымалі маляўнічыя прызы.



Вернуться в раздел Главная